Facebook
меню

Казкі, апавяданні

Казкі, апавяданні
  • 36.27
    -
    +

Лес дыхаў жыццём ранняга прадвесня. Лужыны толькі з краёў на якую гадзіну браліся лядком-заберагам, з адламанай ласём галінкі ледзь чутна падаў бярозавік – шаптаў аб уваходзячым жыцці. І нават шум лясоў пад зрэдку набягаючым ветрам быў іншы: шумны, вільготны, жывы. Не той касцяны стук, што бывае зімою, а хутчэй пяшчотныя ўздыхі новага, ледзь жывога яшчэ, жыцця.

Усё было гэтым жыццём: мармытанне вады, што бяжала ярам з гурбаў, якія яшчэ каналі ў нетрах, ледзь чутны шолах прарастаючай праз леташні ліст маладой травы, нават трубны спрасонак клік лебядзёў, што адпачывалі на глухім лясным возеры.