Facebook
меню

Iнтэрнат на Нямiзе

Iнтэрнат на Нямiзе
  • 7.35
    -
    +

Народны пісьменнік Беларусі  Іван Навуменка лічыцца буйным «ваенным» раманістам. Тым цікавей звярнуцца да яго лаканічных «побытавых» аповесцяў. Тры аповесці  — «дзіцячая» «Вайна каля Цітавай копанкі», лірычныя «Інтэрнат на Нямізе» і «Развітанне ў Кавальцах» — фіксуюць унутраную біяграфію часу, пераменлівы малюнак жыцця трох перыядаў: перадваеннага, пасляваеннага і амаль сучаснага. Тое ж датычыць і апавяданняў: рамантыка «Сямнаццатай вясны» зменіцца песімізмам «Старавіленскага тракту». Усе творы зборніка цікавыя праекцыяй на сённяшняга чалавека і  грамадства, якія ў значнай ступені — працяг і вынік учарашняга.